Паведамленне пра пажар у вёсцы Жодзішкі ў Смаргонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла каля 8 гадзін. У фае на другім паверсе дыспансера загарэўся тэлевізар, паведамляе 112.by.

112.by

112.by

Шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні медустановы. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў работнікі эвакуіравалі 51 пацыента. Ратавальнікі знайшлі цела 66-гадовага пацыента дыспансера.

Супрацоўнікі МНС выратавалі пенсіянерку 80-гадовую пацыентку. Ім таксама ўдалося не дапусціць распаўсюджвання пажару за межы фае.

Пацыентаў часова размясцілі ў суседнім будынку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0