У Мінску пад колы аўтамабіля трапіла 15-гадовая дзяўчынка, якая перабягала праз дарогу наўскасяк, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале

Аварыя адбылася 16 снежня на вул. Напалеона Орды. Дзяўчынка-падлетак перайшла дзве паласы руху па пешаходным пераходзе, а затым пайшла наўскасяк — да прыпынку грамадскага транспарту. У выніку яна трапіла пад колы Citroen, які ехаў ад МКАД у бок вул. Я. Чачота.

З цялеснымі пашкоджаннямі лёгкай ступені цяжкасці дзяўчынку шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0