На кампаніі Apple, Google, Dell, Microsoft і Tesla падалі ў суд, абвінавачваючы іх у саўдзельніцтве дзіцячай працы ў кобальтавых шахтах на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паведамляе The Guardian.

Пазоў супраць высокатэхналагічных кампаній быў пададзены ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Пазоў падала праваабарончая кампанія International Rights Advocates, якая прадстаўляе інтарэсы 14 грамадзян Конга, чые дзеці загінулі або былі траўмаваныя ў кобальтавых шахтах.

Сем'і патрабуюць кампенсацыі ўрону за прымусовую працу і дадатковую кампенсацыю за несправядлівае ўзбагачэнне, неналежны кантроль за працэсам вытворчасці.

Кобальт неабходны для стварэння літыевых акумулятараў. Больш за 60% кобальту здабываецца ў ДРК, адным з самых бедных і нестабільных рэгіёнаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0