На аднаго з удзельнікаў склалі пратакол, шукаюць іншых, у школьных чатах рассылаюць папярэджванні, піша Радыё Свабода.

Як расказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў акцыі Ілля Шаблінскі, 24 снежня яму пазванілі з міліцыі і запрасілі на гутарку. У РАУС на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пыталіся імёны арганізатараў і іншых мітынгоўцаў за незалежнасць.

Ілля патлумачыў, што нікога больш не ведае. Тады ў яго забралі тэлефон на праверку. Неўзабаве над ім маецца адбыцца суд.

Актывістка руху «За свабоду» Вольга Быкоўская расказала Свабодзе, што навучэнцаў лідскай гімназіі пачалі папярэджваць у школьным чаце, што ў іх могуць быць праблемы, калі пойдуць на недазволеную акцыю.

«Ёсць звесткі ад уладаў, што навучэнцы гімназіі восьмых класаў і старэйшыя абмяркоўваюць пытанні інтэграцыі з Расіяй (у апазіцыйным плане) і нехта з нашых быў на несанкцыянаваным мітынгу 22 снежня.

Сёння [25 снежня] а 18.00 зноў плануецца мітынг каля елкі. Калі дзеці там будуць, сапсуюць сабе біяграфію 100%», — гаворыцца ў паведамленні настаўніцы да дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0