Прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў у твітары, што пакт Молатава — Рыбентропа быў саюзным пагадненнем паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй.

«Народ Расіі — галоўная ахвяра Сталіна, аднаго з найвялікшых злачынцаў у сусветнай гісторыі, — заслугоўвае праўды. Я веру, што расейцы — гэта нацыя свабодных людзей, і яны не прымаюць сталінізм, нават калі ўрад Пуціна спрабуе яго апраўдаць», — гаворыцца ў заяве.

На думку прэм'ера, Польшча была першай краінай, якая «пачала барацьбу ў абарону свабоднай Еўропы». Таму зараз, калі «некаторыя спрабуюць сказіць памяць аб гэтых падзеях», Польшча павінна «абараніць праўду», упэўнены ён.

«Пакт Молатава — Рыбентропа быў не проста «актам аб ненападзе». Гэта быў палітычны і ваенны альянс, які падзяліў Еўропу на дзве сферы ўплыву па лініях, які праходзілі па Польшчы», — гаворыцца ў заяве.

Заява польскага прэм'ера стала адказам на словы Уладзіміра Пуціна аб пачатку Другой сусветнай вайны і ролі Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0