Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго мама, Таццяна Севярынец

«Свае 29, 30, 34, 35, 36, 43 сын сустрэў за кратамі: высылка ў Малое Сітна, што на Полаччыне (29, 30), 34 (Амерыканка), 35.36 (спецкамендатура ў Купліне, што на Пружаншчыне). 43- Акрэсціна… [Павел] ніколі не марыў сустрэць свой дзень народзінаў на экзатычнай выспе, у дарагім рэстаране, дзесьці на шашлыках… Марыў сустрэць яго ў вольнай незалежнай Беларусі. Я вельмі жадаю, каб твая, мой сынок, мара здзейснілася!!!», — напісала яна.

Павел 26 снежня быў адпраўлены на 15 сутак на Акрэсціна за ўдзел у акцыі супраць г.зв. «паглыбленай інтэграцыі», што прайшла ў Мінску 7 снежня. Прычым рашэнне пра арышт было прынята яшчэ тыднем раней, 18 снежня. За заклікі да ўдзелу ў акцыі Севярынца яшчэ і аштрафавалі на 1275 рублёў.

«Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0