У падвале дома на вуліцы Панчанка, 50 у Мінску было знойдзена цела 60-гадовай жанчыны, паведаміла карэспандэнту «Мінск-Навіны» афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская.

Труп знайшлі раніцай 4 студзеня. Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па гэтым факце. Для вызначэння прычыны смерці вядзецца судова-медыцынская экспертыза.

Ёсць інфармацыя, што жанчына праляжала ў падвале 10—15 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0