Раніцай 20 снежня ў вёсцы Лесагорская загарэлася хата. Калі ратавальнікі патушылі пажар, да працы прыступілі следчыя. Яны высветлілі, што да пажару хтосьці пракраўся ў жыллё, скраў рэчы і каля 400 рублёў, паведамляе Следчы камітэт.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя 18-гадовы і 19-гадовы жыхары раёна. Іх дапыталі, цяпер яны пад вартай. Праведзеныя вочныя стаўкі, прызначаны экспертызы. Частку выкрадзенай маёмасці канфіскавалі.
Абвінавачаныя прызналіся, што яны абрабавалі хату, а потым вырашылі замесці сляды і падпалілі жыллё 32-гадовага пацярпелага.
0
0
0
0
0
0