Брытанскі прынц Гары і яго жонка, амерыканская актрыса Меган Маркл, абвясцілі пра намер выйсці з каралеўскай сям'і, каб самастойна зарабляць на жыццё.
«Мы збіраемся адмовіцца ад звання «старэйшых» членаў у каралеўскай сям'і і працаваць, каб стаць фінансава незалежнымі, адначасова працягваючы цалкам падтрымліваць Яе Вялікасць Каралеву», — сказана ў іх заяве.
Гары і Меган плануюць «балансаваць» паміж Злучаным Каралеўствам і Паўночнай Амерыкай.
Прынц Гары і Меган Маркл не назвалі прычыны свайго рашэння.
0
0
0
0
0
0