«Роме» саромецца няма чаго. sports.ru / reuters.com

«Роме» саромецца няма чаго. sports.ru / reuters.com

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Усе чатыры англійскія клубы прайшлі ў наступны этап.

У сераду ў наступны раўнд выйшлі: «Манчэстар Юнайтэд», «Порту», «Барселона», «Арсенал».

МЮ абыграў «Інтэр» – 2:0 (Відзіч, Крышціяну Раналду). Першы матч – 0:0.

«Порту» – «Атлетыка» Мадрыд – 0:0. У першым матчы ў Мадрыдзе было 2:2, таму ў наступны раўнд прайшоў партугальскі клуб.

«Барселона» – «Ліён» – 5:2 (Анры – 2, Мессі, Это’О, Сейду Кейта – Макун, Жунінью). Першы матч – 1:1.

Аляксандр Глеб выйшаў на поле на 94-й хвіліне і належнага ўдзелу ў матчы не ўзяў.

«Рома» – «Арсенал» – 1:0 (Жуан, першы матч 0:1). Па пенальці пераможцам выйшаў «Арсенал» -– 7:6.

***

Усе чвэрцьфіналісты з улікам матчаў, што прайшлі ў аўторак:

«Манчэстар Юнайтэд», «Порту», «Барселона», «Арсенал»,

«Ліверпуль», «Чэлсі», «Баварыя», «Вільярэал».

Такім чынам у наступны этап трапілі ўсе чатыры англійскія клубы. А ва ўсіх трох англійска-італьянскіх супрацьстаяннях, каманды з Туманнага Альбіёна выйшлі пераможцамі.

***

Лёсаванне наступных раўндаў – 20 сакавіка.

У чвэрцьфінале клубы адной краіны могуць сустрэцца паміж сабой, а таксама ранейшыя супернікі па групе: напрыклад, "Манчэстар Юнайтэд" - "Арсенал", або "МЮ" - "Вільярэал" (яны былі супернікамі па групавым турніры).

Чвэрцьфіналы пройдуць 7 і 14 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?