У студзені кантрабандныя цыгарэты з Беларусі прадавалі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расіі. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання IT-кампаніі «Эватор», піша «РІА Навіны».

Кампанія прааналізавала звесткі з 600 тысяч анлайн-кас у крамах несеткавай розніцы па ўсёй краіне ў студзені. У даследаванні ўлічваліся продажы толькі тых брэндаў, якія не пастаўляюцца ў Расію легальна, — NZ, Minsk, FEST і Credo.

Адзначаецца, што ў мінулым месяцы кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ў 70 расійскіх рэгіёнах. Больш за ўсё нелегальнага тавару была ў Смаленскай і Чэлябінскай абласцях (па 22%). Таксама істотная доля трапіла ў Дагестан (10%), Валагодскую вобласць (8%), Іванаўскую вобласць (7%), Санкт-Пецярбург (6%) і Валгаградскую вобласць (5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0