Пра гэта кіраўнік краіны звярнуў увагу сёння на нарадзе па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на далейшую перспектыву, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на працягу апошняга стагоддзя вуглевадароды былі і застаюцца адным з ключавых фактараў у сусветных эканамічных і палітычных адносінах.

«Асобныя дзяржавы зразумелі, што пры дапамозе вентыля на нафтавай трубе выгадныя ім пытанні вырашаюцца значна лягчэй. Не думайце, што я намякаю тут толькі на Расію.

Гэта стала нормай для дзяржаў планеты, якія маюць ад Госпада такое шчасце. На жаль, нягледзячы ні на якія ўзаемныя абавязацельствы, такая практыка стала прымяняцца і ў дачыненні да Беларусі, — сказаў ён. — Умовы пастаўкі нафты ва ўльтыматыўнай форме ўвязваюцца з іншымі праблемамі, якія жадае вырашыць краіна-пастаўшчык. Адбываецца гэта без аглядкі на дзеючую дагаворную базу і прынцыпы пабудовы нашых адносін».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў выніку зараз краіна недаатрымлівае каля 1 млн т сыравіны штомесяц. «І справа тут не толькі ў тым, што нехта за вентыль хапаецца. Справа яшчэ і ў тым, што мы самі вінаватыя, што не дыверсіфікавалі ў свой час пастаўкі нафты. Манапалізм заўсёды прыводзіць да падобных вынікаў», — заўважыў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што менавіта на нафтавую сыравіну завязаныя не толькі патрэбнасці ўнутранага рынку паліва, але і стабільная праца хімічных і іншых прадпрыемстваў.

У Беларусі з'явіўся новы віцэ-прэм'ер па нафце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0