Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не прыедзе ў Маскву 9 мая для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 75-й гадавіны перамогі над гітлераўскай Нямеччынай, піша dw.com.
Белы дом паведаміў пра рашэнне кіраўніка дзяржавы ў аўторак, 10 сакавіка. Урачыстыя мерапрыемствы ў Маскве адбудуцца «ў разгар палітычнага сезона» ў Злучаных Штатах, патлумачыў Трамп сваю адмову, дадаўшы, што цэніць запрашэнне Крамля.
У ЗША 2020 год звязаны з выбарамі прэзідэнта. Да чэрвеня ў краіне праходзяць папярэднія ўнутрыпартыйныя галасаванні, пасля якіх кандыдаты ад рэспубліканцаў і дэмакратаў будуць афіцыйна вылучаны на партыйных з'ездах. Выбары кіраўніка дзяржавы запланаваныя на 3 лістапада.
0
0
0
0
0
0