Эстонія зачыняе мяжу для іншаземных пасажыраў з 17 сакавіка, паведаміў урад краіны.

Грамадзяне і жыхары Эстоніі змогуць вяртацца ў краіну. Аэрапорт краіны застанецца таксама адкрыты для транзітных пасажыраў. Перамяшчэнне тавараў будзе адбывацца ў звычайным рэжыме.

Эстонія абвесціла надзвычайную сітуацыю, спыніла заняткі ў школах. Па стане на ранак 15 сакавіка ў краіне выяўлена 115 выпадкаў заражэння каранавірусам, або 87 на мільён жыхароў. Гэта найбольшы паказчык сярод усіх краін былога СССР. Смяротных выпадкаў пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?