Расійская чыгунка прыпыніла пасажырскія зносіны паміж Расіяй і Беларуссю, зараз курсіраваць будуць толькі асноўныя цягнікі з Масквы і Санкт-Пецярбурга і назад, піша tass.ru.

«У адпаведнасці з паведамленнем Беларускай чыгункі і ў мэтах папярэджання распаўсюду новай каранавіруснай інфекцыі (2019-nCoV), прыпыняецца курсіраванне міжнародных пасажырскіх цягнікоў, бесперасадачных і прычапных вагонаў паміж Расіяй і Беларуссю за выключэннем асноўных цягнікоў з Масквы і Санкт-Пецярбурга. У тым ліку захоўваецца курсіраванне дзевяці цягнікоў у расейска-беларускім злучэнні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Гаворка ідзе пра цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам, Брэстам, Полацкам і Масквой і паміж Гомелем, Брэстам, Мінскам і Санкт-Пецярбургам.

Бесперашкодна перасекчы беларуска-расійскую мяжу у гэтых цягніках змогуць толькі грамадзяне Расіі. Грамадзяне Беларусі, адпаведна, змогуць толькі выязджаць з Расіі ў Беларусь.

Раней Расія прыпыніла курсіраванне міжнародных цягнікоў з Казахстанам, Францыяй, Германіяй, Малдовай, Манголіяй, Украінай, Латвіяй і Фінляндыяй, Узбекістанам, Азербайджанам, Кіргыстанам і Таджыкістанам. Адмененыя цягнікі ў Кітай і КНДР. Цягнікі з Масквы і іншых расійскіх гарадоў у Калінінград і назад не спыняюцца ў Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0