Каранавірус пацверджаны ў двух чалавек у Карагандзе, паведаміў у пятніцу афіцыйны прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Казахстана Дыяс Ахметшарып, паведаміў «Казінфарм». Гэта пасажыры рэйса Мінск — Нур-Султан, які 18 сакавіка прызямліўся ў Карагандзе з-за каранціну.

«Па Карагандзе два выпадкі: гэта пасажыры рэйса 0324 Мінск — Караганда. Першы — 1981 года нараджэння, другі — 1972 года нараджэння», — паведаміў Дыяс Ахметшарып на анлайн-брыфінгу.

Нагадаем, 18 сакавіка самалёт Мінск — Нур-Султан здзейсніў пасадку ў Карагандзе, не даляцеўшы да месца прызначэння. Такое рашэнне прынялі авіяцыйныя ўлады Казахстана, каб пасажыры рэйса беларускай авіякампаніі прайшлі каранцін.

На борце было 67 пасажыраў. Яны засталіся ў Карагандзе, а самалёт вярнуўся ў Мінск. Як распавялі TUT.BY у пасольстве Беларусі ў Казахстане, сярод пасажыраў самалёта грамадзян Беларусі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0