Протаіерэй РПЦ Андрэй Ткачоў прыйшоў на пропаведзь у процівагазе, парадзіруючы людзей, што надзяваюць маскі на фоне пандэміі каранавіруса. Нягледзячы на смех сярод прыхаджан, Ткачоў перахрысціўся і пачаў чытаць малітву, паведамляе «Дождь».

Аднак пазней ён зняў процівагаз і назваў паскудствам тэлебачанне і СМІ, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра каранавірус.

«Каб вы так ржалі з гэтых д'ябальскіх гадасцяў усё жыццё», — сказаў Ткачоў.

Відэа апублікаваў блогер Раман Галаванаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0