president.gov.by

president.gov.by

У час наведвання «Белгіпса» Аляксандр Лукашэнка перасцярог бізнэс ад звальнення людзей у складаны час, паведамляе прэс-служба.

«Асабліва прыватныя прадпрыемствы, я заўважыў (учора інфармацыя паступіла), пачалі згортваць працу, перш за ўсё будаўнічыя фірмы, і, галоўнае, звальняць людзей. Перадайце прыватнікам, каб усе пачулі: калі толькі хоць адна кампанія, дробная або вялікая, выкіне на вуліцу людзей (у дзяржаўных гэта немагчыма, таму што мы гэта кантралюем), яна наўрад ці далей будзе існаваць у Беларусі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цяжкі час людзей, наадварот, падтрымліваць і захоўваць працоўныя месцы. Ён упэўнены, што ў бізнэсу ёсць для гэтага магчымасці. «Няхай у сябе ў кішэнях, сейфах парыюцца, падтрымаюць сваю кампанію і людзей, якія на іх працавалі і зараблялі гэтыя грошы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пакуль сітуацыя не з'яўляецца праблемнай у Беларусі, але негатыўныя тэндэнцыі ўжо вызначаюцца. «Гэта толькі пачатак. Але можа быць горш. Выкінуць людзей прасцей. Кішэні грашыма набітыя, асабліва ў будаўнікоў: на кватэрах зарабілі. Зараз ён людзей выкіне і гэтыя грошы будзе марнаваць на сябе, а потым прыйдзе і скажа: я ж працоўныя сілы магу аднавіць, але дай мне ці танны крэдыт, або субсідыю з бюджэту. Няхай апошнім падзеляцца, але людзей на вуліцу не выкідаюць», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0