Увечары 27 сакавіка загарэлася драўляная хата ў аграгарадку Горбавічы Калінкавіцкага раёна, паведамляюць ратавальнікі.
Яшчэ да прыезду службы 101 мясцовыя жыхары вынеслі гаспадара, але ён ужо паспеў задыхнуцца і памерці. Прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Тая ж прычына і ў пажару ў вёсцы Рудзянец Буда-Кашалёўскага раёна. 65-гадовага мужчыну паспелі ўратаваць, але жанчына загінула.
0
0
0
0
0
0