У 48 гадоў памёр сын вядомага кампазітара і мастацкага кіраўніка «Верасоў» Васіля Раінчыка — Сяргей. Пра гэта піша «Камсамольская праўда».
Сяргей Раінчык стаў музыкам, як і бацька.
Шырокай публіцы ён стаў вядомы як адзін з удзельнікаў ансамбля «Верасы» (граў на клавішных). Пазней доўгі час працаваў гукарэжысёрам пры Моладзевым тэатры эстрады, а таксама музычным кіраўніком адроджанага праекта «Верасы» разам са сваёй мамай Ірынай Цвятковай.
У розны час ён пісаў музыку і аранжыроўкі для песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Анжаліка Агурбаш і многія іншыя.
«Запавет», музыка Сяргея Раінчыка:
0
0
0
0
0
0