Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства аховы здароўя апублікавала чарговы прэс-рэліз пра стан пандэміі ў Беларусі:

«У Беларусі на сёння праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

За апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек.

Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй».

Якая ж актуальная лічба выпадкаў каранавіруса?

На лячэнні цяпер знаходзіцца 157 чалавек.

За 31 сакавіка было выпісана 5 чалавек.

За 30 сакавіка было выпісана 6 чалавек.

30 сакавіка Мінздароўя інфармавала, што выпісаны ці чакаюць выпіскі 47 чалавек, а «працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек».

2 чалавекі з каранавірусам памерлі.

Такім чынам, імаверна, у Беларусі афіцыйна зафіксавана 217 выпадкаў каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0