УЕФА просіць нацыянальныя лігі дайграць спыненыя з-за пандэміі каранавіруса чэмпіянаты да пачатку жніўня, паведамляе Tribuna са спасылкай на прэс-службу нідэрландскай лігі Эрэдывізі.

Пасля ўчорашняй нарады з удзелам усіх 55 асацыяцый УЕФА агучыў просьбу пра тое, каб сезон 2019/2020 быў завершаны да 3 жніўня.

Каб дапамагчы лігам, УЕФА перанёс на нявызначаны тэрмін матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэрвеньскія гульні зборных і матчы плэй-оф за выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2020 (у тым ліку Грузія — Беларусь).

Урад Нідэрландаў учора абвясціў, што прафесійны футбол у краіне не можа быць адноўлены да 1 чэрвеня. Каралеўскі футбольны саюз Нідэрляндаў (KNVB) прапануе аднавіць сезон у сярэдзіне чэрвеня, каб паспець дайграць чэмпіянаты да 3 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0