З 3 красавіка Літва ўнесла змены ў парадак перасячэння мяжы ў дачыненні да асобных катэгорый грамадзян і транспартных сродкаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Праз літоўскія пункты пропуску на беларускай мяжы ўезд легкавых аўто прыватнага выкарыстання забаронены. Тыя, хто вяртаецца дадому, могуць перамяшчацца транзітам праз Літву, але толькі групамі ў суправаджэнні праваахоўнікаў і без прыпынкаў.

Разам з тым у беларускіх пунктах пропуску на літоўскім напрамку абмежаванняў на выезд грамадзян Літвы няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0