Днём 5 красавіка на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць акумулятарнага завода «АйПауэр», які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад абласнога цэнтра, паведамляе Брэсцкая газета.

Як і тыдзень таму, шмат хто з удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту быў у масках, аднак на гэты раз стаялі на плошчы яшчэ больш разрознена. Акрамя таго, упершыню за доўгі час актывісты адмовіліся ад традыцыйнай пасля кармлення галубоў маўклівай прагулкі па горадзе на знак пратэсту.

Як распавёў «БГ» адзін з удзельнікаў акцыі, людзі казалі пра тое, што будуць працягваць выходзіць на плошчу да канчатковага закрыцця завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0