У Рэчыцкім раёне тры жанчыны прыйшлі да пажылога чалавека ў госці з прапановай зрабіць «прышчэпку ад каранавіруса» і абакралі яго, паведамляе міліцыя.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Да 83-гадовага мужчыны дадому прыйшлі тры жанчыны, цікавіліся здароўем, затым прапанавалі «прышчэпку ад каранавіруса». Пакуль пенсіянер пісаў «адмову ад прышчэпкі», тыя скралі ў яго 750 рублёў.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Зладзеек затрымалі з двума мужчынамі, калі яны на выкрадзеныя грошы адзначалі злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0