Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання «Мілавіцы». Гэта прадпрыемства таксама шые маскі для паўсядзённага выкарыстання, піша БЕЛТА.

«Каля 27 буйных прадпрыемстваў пераарыентаваліся і займаюцца выпускам медыцынскіх масак, у рамках сумежнай працы ў гэты працэс яшчэ ўцягнута больш як 70 невялікіх, прыватных прадпрыемстваў», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, учора ў адрас РУП «Белфармацыя» і УП «Белмедтэхніка» адгружана каля 1 млн масак. «Але патрэба ў людзей — дзесьці 2-3 млн масак, і мы павінны яе задаволіць, асабліва ў такім вялікім горадзе, як Мінск. Таму цяпер глядзім, каб усе прадпрыемствы, якія маюць швейныя вытворчасці, актыўна ўключыліся ў пашыў масак», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0