Фота з Вікіпедыі
Лідарка ўкраінскай партыі «Бацькаўшчына» і былая прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка атрымала амаль 150 000 000 грыўняў (прыблізна $5,6 млн) кампэнсацыі за «шкоду, прычыненую палітычнымі рэпрэсіямі 2011-2014 гадоў, атрыманую ў ЗША на стадыі дасудовага ўрэгулявання», піша «Радыё Свабода».
Адпаведнае паведамленне пра істотныя змены ў маёмаснай сітуацыі апублікавана ў Адзіным дзяржаўным рэестры дэкларацый.
Згодна з дакумэнтам, 24 красавіка народная дэпутатка атрымала 148 345 441 грыўню ад кампаніі Reid, Collins, Tsai LLP, зарэгістраванай у штаце Тэхас у ЗША.
У 2011-2014 гадах, у часы прэзідэнцтва Віктара Януковіча, Цімашэнку асудзілі па справе аб перавышэнні ўлады пры заключэнні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Краіны Захаду і міжнародныя інстытуты крытыкавалі судовы пераслед Юліі Цімашэнкі.