26-гадовая Аляксандра М. — доктар вузкай спецыяльнасці ў адной з мінскіх клінік. Дзяўчына лічыць, што менавіта праз гэта гаспадыня выгнала яе з арэндгага пакоя.

Аляксандра не кантактуе з хворымі на каранавірус, у яе зусім іншы профіль, але гаспадыня забаялася, што дзяўчына можа прынесці заразу.

Сваю гісторыю Аляксандра расказала «Нашай Ніве». Прозвішча яна не называе, бо калектыў, дзе яна працуе, даволі вузкі. Дзяўчына не хоча плётак калег.

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

«Я здымала пакой у даволі прыстойнай жанчыны з мінулага лета, калі ўладкавалася ў лякарню. 

Мяне такі варыянт усім задавальняў, але з пачатку гэтай гісторыі вакол каранавіруса сталі праяўляцца дзіўныя рэчы: мяне сталі пазбягаць, праціраць пасля мяне ручкі, рабіць прыборку ў маім пакоі ў маю адсутнасць. 

Потым мяне папрасілі з'ехаць, патлумачыўшы гэта тым, што, маўляў, «сын з сям'ёй хоча жыць са мной, таму трэба да канца тыдня выехаць», вітацца са мной увогуле перасталі. 

Гаспадыня таксама папрасіла не прыносіць у кватэру рабочыя халаты і не мыць іх тут, а мыць недзе асобна. 

Так, мне мне не сказалі «сыходзь, бо ты медработнік», але тут усё відавочна», — расказала яна. 

Пакуль што дзяўчына жыве ў знаёмых і шукае сабе пакой. У «Нашай Ніве» ёсць яе кантакты, таму калі вы можаце дапамагчы, напішыце на пошту [email protected] альбо ў наш тэлеграм-бот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?