У заснавальніка касмічнай кампаніі SpaceX і гендырэктара Tesla Ілона Маска і канадскай спявачкі Граймс нарадзілася дзіця. Пра гэта Маск паведаміў у сваім Twitter.
«Некалькі гадзін таму. Мама і дзіця ў парадку», — напісаў ён.
У канадскай спявачкі Граймс (Клэр Эліс Бушэ) гэта першае дзіця, Маск ужо мае пяцярых дзяцей ад першага шлюбу з Жусцін Уілсан.
0
0
0
0
0
0