Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) унесці змены ў сваю працу і даказаць сваю незалежнасць ад Кітая на працягу 30 дзён, піша rbc.ru. Калі арганізацыя не выканае патрабаванні, Вашынгтон канчаткова спыніць фінансаванне СААЗ.

Пра гэта гаворыцца ў лісце Трампа кіраўніку СААЗ Тэдрасу Гебрэйесусу, копію якога прэзідэнт апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter.

У дакуменце гаворыцца, што СААЗ рабіла няслушныя крокі ў рамках барацьбы з пандэміяй каранавіруса, што прывяло да маштабнага пашырэння інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0