Генеральная пракуратура Беларусі, разгледзеўшы скаргу ўдавы выкрадзенага ў 1999 годзе бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, адмовілася пераглядаць пастанову Следчага камітэта аб прыпыненні расследаванняў па фактах знікненняў беларускіх палітыкаў 20-гадовай даўніны. Пра гэта Ірына Красоўская паведаміла DW у чацвер, 28 траўня.

Пры гэтым у лісце за подпісам начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам Беларусі Канстанціна Бяспаленкава адзначаецца, што, паколькі папярэдняе расследаванне па названай крымінальнай справе «не скончана», копія скаргі Ірыны Красоўскай «накіравана для разгляду ў Следчы камітэт».

Следства па справе аб знікненні экс-кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага аднавілі 18 снежня 2019 года, пасля інтэрв'ю былога байца САХР унутраных войскаў МУС Юрыя Гараўскога. Гараўскі сцвярджаў, што ў канцы 1990-х браў удзел у выкраданні апазіцыйных палітыкаў.

Аднак у сакавіку 2020 года СК прыпыніў расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0