Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў усерасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю Расіі на сераду, 1 ліпеня. Папраўкі тэарэтычна дазволяць яму застацца ва ўладзе да 2036 года.

Пуцін падтрымаў прапанову кіраўніка ЦВК Расіі Элы Памфілавай правесці агульнарасійскае галасаванне па папраўках у канстытуцыю Расіі 1 ліпеня.

Па словах Пуціна, гэтая дата з'яўляецца «бездакорнай».

Раней галасаванне па папраўках у канстытуцыю планавалі правесці 22 красавіка, аднак яго адклалі праз пандэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0