Лукашэнка і яго каманда сцвярджаюць, што сабралі вялікую колькасць подпісаў, але пікетаў і зборшчыкаў на вуліцах беларускіх гарадоў у яго падтрымку вельмі мала. Аўтары аднаго з ютуб-каналаў вырашылі з дапамогай схаванай камеры праверыць, наколькі ахвотна людзі падпісваюцца за Лукашэнку. Пранкеры прадстаўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі і прапаноўвалі пакінуць свой подпіс. У выніку 20 чалавек адмовіліся, і толькі адзін пагадзіўся пакінуць свой подпіс — але толькі за грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0