Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская 18 чэрвеня ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» сказала, што здзіўленая рэакцыяй людзей і ўдзячная ім.

Ціханоўская сказала, што не змагла ў чацвер далучыцца да акцыі ў падтрымку затрыманых, бо ездзіць па Беларусі і збірае подпісы.

«Тое, што сёння адбываецца ў Мінску, гэта тое, што людзі пачалі абʼядноўвацца і адчулі ўладу народу, гэта першыя крокі да пераменаў», — сказала Ціханоўская.

Яна сказала, што яе муж Сяргей быў бы ўдзячны такой падтрымцы.

Ціханоўская сказала, што спадзяецца здаць у выбарчыя камісіі 100 тысяч подпісаў, а таксама шукае грошы для дапамогі семʼям палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0