Суд праходзіць анлайн

Суд праходзіць анлайн

Суд Ленінскага раёна Гродна 1 ліпеня пачаў адміністрацыйны працэс над блогерам Сяргеем Ціханоўскім, піша «Радыё Свабода».

Блогера вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі (артыкул 23.4 КаАП).

На пасяджэнне сабралася поўная зала людзей: паплечнікі Ціханоўскага, журналісты, шмат мужчын спартовага выгляду.

Справу разглядае суддзя Юры Казакевіч. Ціханоўскага абараняе адвакат Андрэй Шчапяткоў.

«Тут іншага не прывядуць. Тут жа СІЗА», — пажартаваў Ціханоўскі, калі суд пачаў высвятляць ягоную асобу.

У выніку Сяргей Ціханоўскі атрымаў 15 сутак арышту.

Трэба зазначыць, што суд не звязаны наўпрост з крымінальнай справай, за якую Ціханоўскага прызналі палітычным зняволеным. Суда паводле крымінальнай справы (арт. 342) яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0