Вераніка Цапкала. Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Вераніка Цапкала. Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Больш за 200 чалавек з розных краін зараз працуюць над распрацоўкай IT-платформы, з дапамогай якой альтэрнатыўныя кандыдаты маюць намер змагацца з магчымымі парушэннямі падчас галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе Інтэрфакс

«У ініцыятыве ўдзельнічаюць больш за 200 неабыякавых грамадзян нашай краіны, якія пражываюць у Беларусі, ва Украіне, Чэхіі, Германіі, іншых краінах. Менавіта зараз групы таленавітай моладзі працуюць над стварэннем таго IT-рашэння, якое дапаможа мінімізаваць фальсіфікацыі на выбарах», - заявіла Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, якая ўвайшла ў аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай.

Учора Вераніка Цапкала выступала на мітынгах у Дзяржынску і Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0