Укараніць сэрвіс TIX і сістэму «Аплаці» ў 2500 адзінках грамадскага транспарту Мінска плануюць да 1 верасня, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
Аляксандр Дараховіч, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, адзначыў, што сучасныя спосабы аплаты праезду запатрабаваныя ў гараджан.
«Абедзве сістэмы зарэкамендавалі сябе добра. Пытанне толькі ў тым, каму з пасажыраў якая зручнейшая. Таму дамо людзям выбар: даступныя будуць дзве сістэмы аплаты з дапамогай мабільных дадаткаў. Кожны скарыстаецца той, якая яму больш падабаецца», — мяркуе спадар Дараховіч.
Т️аксама рашаецца пытанне, каб да 1 верасня сістэма запрацавала ва ўсёй сетцы маршрутных таксі сталіцы.
Будзе развівацца і аплата праезду ў метро з дапамогай сканавання твару. Яе ўжо пратэставалі, яна працуе без збояў. У хуткім часе яе ўвядуць на 3-й лініі метро, а потым распаўсюдзяць на 1 і 2 лініях.





