Адвакаты Віктара Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі падалі скаргу на імя Генеральнага пракурора на нядаўна атрыманы адказ начальніка аддзела пракуратуры датычна абскарджання абвінавачвання, распавялі TUT.BY адвакаты.

Адказ начальніка аддзела пракуратуры быў дадзены на скаргу абаронцаў, якая падавалася 7 ліпеня — тады адвакаты абскардзілі абвінавачванне, прад'яўленае Віктару Бабарыку, яно парушала права на абарону, паколькі не дазваляла зразумець, якія менавіта дзеянні інкрымінуюцца.

- І вось мы атрымалі адказ, ён складаецца з чатырох сказаў тэкста, з якіх толькі два сказы датычацца таго, чаму наша скарга на абвінавачванне не задаволеная, што нельга лічыць дастатковым, бо закон абавязвае пракурора ўсебакова праверыць і ацаніць прыведзеныя ў скарзе довады абаронцы. Таму цяпер мы абскардзілі і гэты атрыманы адказ, і абвінавачванне, прывёўшы да раней выкладзеных дадатковыя довады. Так што абвінавачванне зноў абскарджанае - і па форме, і па сутнасці — распавялі абаронцы Бабарыкі.

Экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты адвакаты Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі наведалі ў чацвер днём, калі яшчэ не было вядома пра тое, што Вярхоўны суд адмовіў у завядзенні справы па яго скарзе.

— Раскажам Віктару Дзмітрыевічу пры наступнай сустрэчы. Але ўсе гэтыя складанасці ён успрымае мужна — адзначаюць абаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0