МЗС паведамляе, што сёння ў Міністэрства былі запрошаныя пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў і дарадца-пасланнік, в. а. кіраўніка Пасольства Украіны Пётр Урублеўскі.

«Да расійскага боку даведзеная прадметная інфармацыя аб затрыманай праваахоўнымі органамі напярэдадні на тэрыторыі Беларусі групы расійскіх грамадзян, якая належыць да так званай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера», — гаворыцца ў паведамленні.

У пасла Расіі запыталі грунтоўныя тлумачэнні адносна мэтаў і іншых аспектаў прыбыцця і знаходжання ў нашай краіне названай арганізаванай групы асоб, многія члены якой маюць даказаны вопыт удзелу ва ўзброеных канфліктах.

З улікам пацверджаных звестак аб удзеле шэрагу затрыманых у баявых дзеяннях на тэрыторыі ДНР і ЛНР асобаў украінскага паходжання і наяўнасці таксама ўкраінскага грамадзянства ў некаторых з іх у Пятра Урублеўскага запыталі рэлевантную інфармацыю, якая можа быць выкарыстана для ўсебаковага аналізу і ацэнкі прычын іх прысутнасці ў Беларусі, адзначае МЗС

«Прымаючы пад увагу ўказаны насцярожваючы факт, а таксама правядзенне ў сапраўдны момант у Беларусі выбарчай кампаніі з украінскім бокам дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі ўзаемадзеяння паміж памежнымі ведамствамі

і ўзмацненні памежнага рэжыму ў мэтах недапушчэння дэстабілізацыі абстаноўкі ў абедзвюх краінах», — адзначае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0