Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне вайскоўцам і ветэранам з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, а таксама з 90-годдзем з дня ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў, піша БелТА.

«Вам па плячы самыя складаныя задачы ў найбольш цяжкіх і небяспечных умовах. Вы эліта Узброеных Сіл краіны, прыклад служэння Айчыне для моладзі, якая ўступае ў жыццё», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што воіны-дэсантнікі і ў далейшым зробяць усё, каб захаваць мір, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0