Сяргей Казека і Павел Расолька, ФК «Крумкачы»

Сяргей Казека і Павел Расолька, ФК «Крумкачы»

Учора ў цэнтры Мінска былі затрыманыя футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека і Павел Расолька. Футбалісты былі дастаўленыя ў Ленінскае РУУС, піша Tribuna.com.

Уначы Сяргея Казеку з РУУС у кайданках і пад канвоем забрала хуткая дапамога, пра гэта паведаміў Уладзіслаў Маяроўскі ў Facebook.

Дырэктар «Крумкачоў» Алег Давідовіч напісаў, што ў Казекі пералом трэцяга пазванка, пашкоджаныя ныркі.

Праваабаронцы паведамляюць, што гульцы былі затрыманыя за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобуса.

Раней «Радыё Свабода» інфармавала пра тое, што гульцы вярталіся з трэніроўкі разам з трэнерам каманды Аляксандрам Бялінскім. Спартсмены прайшлі кардоны міліцыі, аднак на іх наляцеў АМАП, футбалістаў затрымалі і збілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0