2 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +13..+19°C.

Сёння ў Мінску воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Вецер усходні, паўднёва-ўсходні парывісты. Раніцай тэмпература паветра +10..+12°C, днём +14..+16°C, ўвечары +12..+14°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0