У Нагорным Карабаху працягнуліся баі, вайскоўцы Азербайджана занялі шэраг стратэгічных вышынь на лініі судакранання, паведамляецца на сайце Мінабароны краіны, піша РБК.
«Уначы і раніцай 2 кастрычніка баявыя дзеянні працягваліся на розных напрамках фронту. На Агдарынскім кірунку нашы войскі вызвалілі вышыні праціўніка вакол [вёскі] Мадагіза і кантралююць гэты пункт», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
З поўначы да 7 раніцы вайскоўцы знішчылі «пяць бронетранспарцёраў і аўтамабіляў, Тры аб'екты вайсковай інфраструктуры і вялікую колькасць асабовага складу», паказала Мінабароны Азербайджана.
Пра тое, што ваенныя дзеянні па ўсёй лініі судакранання агню ў Нагорным Карабаху працягнуліся, паведаміла і прэс-сакратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян.