blog.allo.ua.

blog.allo.ua.

Здарэнне адбылося 30 верасня ў 17:15, піша «Рэгіянальная газета».

Віляйчанка на «Мерседэсе» ехала па вуліцы. У гэты час на дарогу выйшла дзяўчынка з мабільнікам у руках і ў навушніках. Дзіця не заўважыла машыну. Жанчына своечасова спынілася. Аднак дзяўчынка выпусціла з рук мабільнік, які паляцеў проста ў лабавое шкло машыны і пабіў яго.

Кіроўца выклікала ДАІ. З дзяўчынкай усё добра. Але выпадак адносіцца да ДТЗ, бо ёсць механічныя пашкоджанні аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0