kremlin.ru

kremlin.ru

Еўрапейскі cаюз дамагаецца ад беларускіх уладаў спынення рэпрэсій супраць насельніцтва і пакарання вінаватых у іх, а таксама пачатку дыялогу з апазіцыяй пры магчымым садзейнічанні з боку АБСЕ, заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль, каментуючы пастановы саміту ЕС, піша Інтэрфакс.

«Перш за ўсё, мы павінны пакласці канец рэпрэсіям і гвалту ў адносінах да апазіцыі і насельніцтва краіны», — сказаў Мішэль, выступаючы ў аўторак у Еўрапарламенце.

Паводле яго слоў, ЕС хоча, каб «беларускі народ сам вызначаў сваю будучыню без ўмяшання звонку. Гэта азначае інклюзіўны дыялог на нацыянальным узроўні дыялог, якому можа спрыяць АБСЕ», — заявіў кіраўнік Еўрарады.

Ён падкрэсліў, што «вінаватыя ў парушэннях, павінны панесці адказнасць». «Рада прыняла рашэнне ўвесці санкцыі з неадкладным уступленнем у сілу», — сказаў Мішэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0