У жніўні хтосьці зняў з будынка Падгор'еўскага сельвыканкама ў Магілёўскім раёне чырвона-зялёны сцяг і замацаваў на яго месцы бел-чырвона-белы сцяг.

Следчаму камітэту прапанавалі завесці крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнага сцяга». Але следчыя не ўбачылі складу злачынства — сцяг жа не пацярпеў.

Але пракуратура не пагадзілася, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства. 

Пракуратура раёна сама завяла крымінальную справу. Кажуць, заўважылі на сцягу сляды ад падэшваў абутку. А значыцца, гэта непаважлівае і грэблівае стаўленне да дзяржаўнага сімвала.

Хто памяняў сцяг, невядома. Яму пагражае разнастайнае пакаранне — ад грамадскіх працаў да «хіміі» на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0