radioadelaide.org.au
Складальнікі Тлумачальнага слоўніка англійскай мовы Collins English Dictionary назвалі словам 2020 года «lockdown» (лакдаўн).
Складальнікі слоўніка патлумачылі свой выбар тым, што хоць выкарыстанне слова «coronavirus» (каранавірус) — іншага відавочнага кандыдата на званне слова года — у 2020 годзе вырасла ў 35 000 разоў, нашмат большы ўплыў на жыццё людзей аказала нават не сама хвароба, а яе сацыяльныя наступствы.
У шортлісце аказаліся яшчэ пяць слоў, звязаных з пандэміяй кавіда — уласна «coronavirus», «social distancing» (сацыяльнае дыстанцыяванне), «self-isolate» (самаізалявацца), «furlough» (вымушаны аплачвальны адпачынак) і «keyworkers» (незаменныя супрацоўнікі).
0
0
0
0
0
0