mil.by

mil.by

Пачалася адпраўка ў армію хлопцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Ведамства паведамляе, што ў сувязі з эпідэмічным становішчам у зборных пунктах праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне каранавіруснай інфекцыі. А прыбыўшы да месца службы, усе навабранцы пройдуць двухтыднёвую ізаляцыю.

У першы дзень адпраўкі ў войска накіруюць каля 1000 прызыўнікоў: яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый.

Усяго плануецца накіраваць на службу каля 10 000 чалавек. Каля 200 чалавек пройдуць службу ў рэзерве.

Адпраўка ў войска будзе доўжыцца да 30 лістапада. Прысяга — 12 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0