Мая Санду перамагае на выбарах прэзідэнта Малдовы, набраўшы 56,91% галасоў пасля апрацоўкі 99% пратаколаў, у яе суперніка Ігара Дадона — 43,09%. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя ў ноч на панядзелак на сайце ЦВК, піша ТАСС.

Паводле апошняй інфармацыі, Санду падтрымалі больш за 910 тысяч грамадзян Малдовы, Дадона — больш за 689 тысяч.

Цэнтрвыбаркаму застаецца толькі апрацаваць пратаколы прыкладна з 20 замежных участкаў. Усе бюлетэні ўнутры краіны падлічаныя. Па звестках ЦВК, Санду падтрымалі звыш 92% грамадзян Малдовы, што прагаласавалі за мяжой.

У краіне 15 лістапада прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім узялі ўдзел лідар праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці Санду і дзейны кіраўнік дзяржавы Дадон. Паводле апошніх звестак ЦВК, яўка склала 52,76%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0