БелТА

БелТА

На нарадзе, прысвечанай дарожнаму збору, Лукашэнка закрануў тэму размеркавання паўнамоцтваў. Відэафрагмент апублікаваў тэлеграм-канал Пул першага.

«Народ, грамадства хочуць перамен, і яны замкнуліся на прэзідэнце і яго паўнамоцтвах. Як выйсце з гэтага — змены ў Канстытуцыю. Мы нядаўна дамовіліся з кіраўніцтвам парламента, што для таго, каб працэнтаў на 70-80% паўнамоцтвы прэзідэнта перадаць парламенту, ураду, іншым структурам, Канстытуцыю ламаць не трэба. Таму ўсе пытанні, якія вы вынеслі на сотні старонак прэзідэнту, ляжаць у плоскасці парламента і ўрада. Не? Так. Вось давайце іх і вырашайце, як у цывілізаваным грамадстве: урад прапрацоўвае гэтыя пытанні з улікам усіх абставін, бачачы дзіркі ў бюджэце, калі яны ёсць, з падачы МУС, КДБ, губернатараў, мясцовых органаў улады, сельскіх саветаў абмяркоўвайце і дэбатуйце ў парламенце, бо гэта прынята ў цывілізаваных краінах — дэпутаты разам з урадам гэта абмяркоўваюць, ірвуць адно аднаму гальштукі, кашулі, круцяць галовы… потым прэзідэнт падпіша закон, які вы прымеце, вось і ўсё, — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў да Усебеларускага народнага сходу «размеркаваць паўнамоцтвы сумленна, справядліва, не сыходзячы ад адказнасці».

«Пытанняў вострых для грамадства ў нас няшмат. Вострых пытанняў для грамадства ў нас няшмат — мы ўжо прынялі ўсякія рашэнні. І вы выдатна ведаеце, што прымаў іх у асноўным прэзідэнт, падстаўляючы сябе пад вострую крытыку грамадства. Але я разумеў, што без іх краіны быць не можа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0